Уначы на аўторак, 7 кастрычніка, быў здзейснены ўдар беспілотнікамі па прамысловай зоне мікрараёна Анціпіна ў Цюмені. Паводле расійскіх ўладаў, выбухаў і пажараў не было, пацярпелых няма, праца прадпрыемстваў не перапынялася.
Аднак паводле дадзеных OSINT-праекта Exilenova+, пашкоджанні атрымаў Анціпінскі нафтаперапрацоўчы завод кампаніі «Русінвест», што працуе з 2014 года і перапрацоўвае да 1,2 мільёна тон нафты ў год. Гэта першы выпадак атакі дронаў на Цюменскую вобласць, якая знаходзіцца прыкладна за 2 тыс. кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Пачынаючы, з лета 2024 года Украіна рэгулярна наносіць удары па НПЗ у Расіі. Паводле ацэнак Reuters, пашкоджанні атрымалі некалькі буйных заводаў, што знізіла перапрацоўку нафты ў РФ на 17 % і прывяло да росту цэн на паліва, і яго недахопу на рынку.
dw/эж