Беларуская Служба

Камандуючы Сіл беспілотных сістэм Украіны апублікаваў відэа ўдараў па Разані і Алчэўску (ВІДЭА)

07.12.2025 09:16
З-за ўдараў Украіны па НПЗ у Расіі ўзніклі праблемы з пастаўкамі паліва, у сувязі з чым Беларусь у некалькі разоў павялічыла продаж бензіну ў гэтую краіну.
 . - Warmate    WB Group
Ілюстрацыйнае фота. Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group крыніца: WB Group

Камандуючы Сіл беспілотных сістэм маёр Роберт «Мадзяр» Броўдзі апублікаваў відэа ўдараў па Разанскім НПЗ у Расіі і Алчэўскім металургічным камбінаце на акупаванай Луганшчыне.

Раней Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў аб нанясенні ўдараў па згаданых прадпрыемствах у ноч на 6 снежня.

У выніку атакі на расійскі НПЗ зафіксавана трапленне і паражэнне ўстаноўкі нізкатэмпературнай ізамерызацыі.

Спецыялісты лічаць, што такі ўдар можа прывесці да спынення стратэгічнага расійскага НПЗ.

З-за ўдараў Украіны па НПЗ у Расіі ўзніклі праблемы з пастаўкамі паліва, у сувязі з чым Беларусь у некалькі разоў павялічыла продаж бензіну ў гэтую краіну.

вс

Продажы бензіну з Беларусі на Пецярбургскай біржы за пачатак снежня выраслі ў восем разоў у гадавым вымярэнні

06.12.2025 10:33
Прычына росту попыту на беларускае паліва – паспяховыя атакі Украіны на нафтаперапрацоўчую інфраструктуру Расіі і месцы захоўвання паліва ў адказ на ваенную агрэсію Масквы.