Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Люты будзе месяцам інтэнсіўных дыпламатычных намаганняў

02.02.2026 11:01
Як заявіў Уладзімір Зяленскі, сёння ўкраінская дэлегацыя адправіцца на мірныя перамовы ў ААЭ
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіt.me/V_Zelenskiy_official

Сёння прэзідэнт Украіны разам з прадстаўнікамі ўкраінскай дэлегацыі вызначыць тэмы мірных перамоваў з удзелам Украіны, Расіі і ЗША, якія запланаваныя на бліжэйшыя сераду і чацвер (4 і 5 лютага) у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

Як паведаміў учора ўвечары Уладзімір Зяленскі, украінская дэлегацыя адправіцца ў Абу-Дабі яшчэ сёння:

- Мы дамовіліся правесці трохбаковую сустрэчу ў сераду і чацвер. Я запланаваў сустрэчу на заўтра, каб абмеркаваць тэмы перамоваў. Заўтра ўвечары наша дэлегацыя адправіцца на перамовы. Люты будзе месяцам інтэнсіўных дыпламатычных намаганняў, з шматлікімі кантактамі і сустрэчамі. Мы спадзяемся, што амерыканскі бок будзе таксама актыўны.

Першапачаткова перамовы павінны былі пачацца ўчора (1 лютага), але днём раней кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў, што яны былі адтэрмінаваныя.

З заяваў украінскіх уладаў вынікае, што спрэчным пытаннем з’яўляецца патрабаванне Расіі, датычнае Данбасу.

IAR/аз

За мінулыя суткі расіяне страцілі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

01.02.2026 10:37
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек

01.02.2026 18:18
Яшчэ сямёра чалавек атрымалі раненні, іх шпіталізавалі ў бальніцу.