У ліку атакаваных быў Кіеў.
Нягледзячы на намаганні сіл абароны Украіны, 22 беспілотнікі і дзве балістычныя ракеты нанеслі ўдары па 16 аб'ектах. Паведамляецца пра пашкоджаныя жылыя дамы і як мінімум двух параненых у Кіеве.
Расійскія беспілотнікі таксама нанеслі ўдары па Днепрапятроўскай вобласці.
Атакі супалі з трохбаковымі перамовамі ЗША, Расіі і Украіны па мірным плане. Чакалася, што сустрэча ў Абу-Дабі дасць магчымасць прыпыніць авіяўдары, але Крэмль напярэдадні перамоваў парушыў шматдзённае так званае энергетычнае спыненне агню і аднавіў масіраваныя авіяўдары ў глыбіні ўкраінскай тэрыторыі.
IAR/яс