Беларуская Служба

Украінцы зноў атакавалі дронамі расійскія НПЗ

31.05.2026 10:19
Украінцы ўначы атакавалі прамысловыя прадпрыемствы ў некалькіх рэгіёнах Расіі з дапамогай беспілотнікаў.
Гарыць НПЗ у СаратавеФото: Telegram\Supernova+

У Саратаве мэтай нападу быў нафтаперапрацоўчы завод. Адбыліся выбухі і пажар. Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод  адзін з найстарэйшых на поўдні Расіі. Ён вырабляе паліва для вайскоўцаў.

Украінцы таксама атакавалі нафтабазу ў пасёлку Мацвееў-Курган у Растоўскай вобласці.

У Кіраўскай вобласці, за 1300 кіламетраў ад Украіны, быў атакаваны завод ва Уржумскім раёне.

Губернатар Белгародскай вобласці паведаміў пра трох параненых. Улады Растоўскай і Варонежскай абласцей таксама паведамілі пра атакі.

У акупаваным Расіяй Крыме ўведзены абмежаванні на продаж бензіну. Гэта можа быць звязана з налётамі Украіны на нафтахімічныя заводы на поўдні Расіі.

IAR/яс