Беларуская Служба

Украіна атрымала ад Германіі зенітна-ракетную ўстаноўку IRIS-T

31.05.2026 11:20
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/Christine Olsson SWEDEN OUT Dostawca: PAP/EPA.

Ён напісаў на платформе X, што за мінулы тыдзень Расія адправіла супраць украінцаў больш за 2300 беспілотнікаў, амаль 1560 кіраваных авіяцыйных бомб і 108 ракет розных тыпаў. Усе гэтыя атакі былі накіраваны на грамадзянскую інфраструктуру: жылыя будынкі і энергетычныя аб'екты.

— Мы кожны дзень працуем над тым, каб забяспечыць большую абарону ад расійскага тэрору, – напісаў Зяленскі.


— Учора мы атрымалі новую пускавую ўстаноўку IRIS-T. Мы дзякуем Германіі за яе пастаянны ўклад у абарону людзей. Дзякуючы такой моцнай падтрымцы былі выратаваны тысячы жыццяў. Аднак нам таксама патрэбныя ракеты для сістэм СПА, каб у нас былі дастатковыя магчымасці для адбіцця расійскіх атакаў», – напісаў прэзідэнт Украіны. — Я дзякую ўсім партнёрам, усім, хто дапамагае, хто гатовы эфектыўна рэагаваць на спробы Масквы пашырыць і абвастрыць вайну, — дадаў Уладзімір Зяленскі.

IAR/яс

Украіна атакавала шэраг аб’ектаў у Расіі і Крыме

27.05.2026 09:34
Былі атакаваныя Сімферопаль і Севастопаль, у тым ліку штаб Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флота Расіі.