Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі Санкт-Пецярбург у дзень распачацця Міжнароднага эканамічнага форуму

03.06.2026 10:20
У трохдзённым мерапрыемстве ўдзел прымуць чыноўнікі Крамля і прадстаўнікі ЗША.
      -
Украінскія беспілотнікі атакавалі нафтавы тэрмінал у Санкт-Пецярбургt.me/ukrinform_news

Украінскія беспілотнікі атакавалі Санкт-Пецярбург. Гарыць адзін з найбуйнейшых нафтавых тэрміналаў Расіі. Таксама прыпынена праца мясцовага аэрапорта.

Улады Санкт-Пецярбурга паведамілі пра 50 паспяхова збітых беспілотнікаў, але іхная агульная колькасць магла быць значна большай. Мэтай украінскага нападу быў нафтавы тэрмінал Санкт-Пецярбурга і яго рэзервуары. Гэта найбуйнейшы расійскі аб'ект такога тыпу на Балтыйскім моры. З-за нападаў рэйсы ў аэрапорце Санкт-Пецярбург-Пулкава былі прыпыненыя.

Між тым, сёння ў Санкт-Пецярбургу — другім па велічыні горадзе Расіі, адкрываецца трохдзённы Міжнародны эканамічны форум, ганаровым госцем якога павінен быць сам расійскі лідар Уладзімір Пуцін.

Таксама чакаецца ўдзел прадстаўнікоў ЗША. Кіраўнік амерыканскай дэлегацыі старшыня Камісіі па выяўленчых мастацтвах ЗША Родні Кук, павінен выступіць на форуме з прамовай аб амерыканска-расійскім культурным абмене.

IAR/аз

Украіна ў ААН агучыла ваенныя пагрозы з Беларусі, прадстаўнік Мінска расказаў пра адстойванне міру

29.05.2026 12:01
«Мы ўважліва сочым за дзеяннямі Расіі, накіраванымі на далейшае ўцягванне Беларусі ў агрэсію супраць Украіны», — заявіў Андрэй Мельнік.