Генеральны сакратар НАТА знаходзіцца з візітам у Кіеве. У Марка Рутэ запланаваныя сустрэчы з вышэйшымі чыноўнікамі Украіны, у тым ліку з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
— Мы глыбока цэнім адзінства і сілу НАТА ў падтрымцы Украіны, калі мы сумесна абараняем трансатлантычную бяспеку, — напісаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сiбіга.
Украіна паспяхова стрымлівае наступленне Расіі ў апошнія месяцы, якое з'яўляецца самым павольным з 2023 года.
Акрамя таго, многія краіны НАТА ўсё часцей супрацоўнічаюць з Украінай у сферы абароны, у тым ліку ў вытворчасці і продажы ваеннай тэхнікі. У той жа час найбуйнейшы хаўруснік НАТА, ЗША, значна скараціў ваенную дапамогу, якая накіроўваецца Украіне.
IAR/аз