Беларуская Служба

Расія нанесла ўдар па сховішчы ядзерных адкідаў ва Украіне

07.06.2026 10:57
Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва — гэта месца, дзе доўгатэрмінова захоўваецца адпрацаванае ядзернае паліва з дзейсных украінскіх АЭС.
 . 2007
Чарнобыльская АЭС. 2007 год commons.wikimedia.org/IAEA Imagebank/CC BY-SA 2.0

Расійскія войскі ноччу на 7 чэрвеня нанеслі ўдар па будынку Цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва ў Чарнобылі, паведаміла прэс-служба дзяржаўнай карпарацыі «Энергаатам».

Атака была праведзеная беспілотнікам. У прыватнасці, быў часткова знішчаны будынак прыёмкі кантэйнераў. У будынку адпрацаванае ядзернае паліва не захоўвалася. У выніку ўдару ўспыхнуў пажар, які быў ліквідаваны.

Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва — гэта месца, дзе доўгатэрмінова захоўваецца адпрацаванае ядзернае паліва з дзейсных украінскіх АЭС.

вс