Беларуская Служба

Зяленскі ў Эстоніі прапануе Еўропе ўкраінскі досвед абароны ад дронаў

09.06.2026 17:04
Кіеў гатовы накіроўваць у еўрапейскія краіны групы экспертаў для дапамогі ў абароне ад пагроз, звязаных з беспілотнікамі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/Christine Olsson SWEDEN OUT Dostawca: PAP/EPA.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы накіроўваць у еўрапейскія краіны групы экспертаў для дапамогі ў абароне ад пагроз, звязаных з беспілотнікамі. Пра гэта ён сказаў падчас візіту ў Эстонію, дзе праходзіць саміт краін Балтыі і Паўночнай Еўропы.

Украінскі лідар адзначыў, што Расія выкарыстоўвае інцыдэнты з дронамі для ўзмацнення напружанасці ў Еўропе. Паводле яго, у асобных выпадках расійскія сістэмы радыёэлектроннай барацьбы могуць уплываць на курс украінскіх беспілотнікаў:

— Такія адзінкавыя выпадкі ўжо здараліся. Мы ўжо працуем над супрацьдзеяннем гэтаму і маем практычны досвед. Раней Украіна накіроўвала экспертаў у краіны Блізкага Усходу, дзе яны дапамагалі наладзіць эфектыўную абарону. Цяпер мы гатовыя зрабіць тое ж самае для нашых партнёраў у Еўропе.

На саміце ў Эстоніі абмяркоўваюцца пытанні бяспекі, падтрымкі Украіны, развіцця абароннай прамысловасці і выкарыстання штучнага інтэлекту.

iar/эж