Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны адправіўся на саміт «Вялікай сямёркі»

16.06.2026 10:01
Выказваюцца здагадкі, што падчас саміту ён можа сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
             G7.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі шпацыруюць у дзень саміту G7.Reuters

Удзельнікі саміту «Вялікай сямёркі» (G7) у французскім Эвіяне абмяркуюць сёння сітуацыю ва Украіне. На сустрэчы будзе прысутнічаць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Гучаць меркаванні, што падчас саміту ён можа сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паводле прэс-службы прэзідэнта Украіны, Уладзімір Зяленскі прыбыў на саміт «Вялікай сямёркі» у Эвіяне каля 9:00 раніцы. Пасля кароткай сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам Зяленскі возьме ўдзел у спецыяльнай сесіі «Вялікай сямёркі», прысвечанай Украіне. Затым на працягу дня ў яго адбудуцца двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэмʼер-міністрам Канады Маркам Карні і прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.

Запланаваны і іншыя сустрэчы, але прэс-служба не ўдакладніла, ці будзе сярод іх сустрэча з прэзідэнтам ЗША. У апошнія дні Дональд Трамп размаўляў па тэлефоне як з Уладзімірам Зяленскім, так і з Уладзімірам Пуціным аб магчымых мірных перамовах.

ПР/юл