Пажарнік працуе на месцы гарэння прыватнага дома пасля начнога ўдару расійскага беспілотніка падчас нападу Расіі на Украіну ў Запарожжы, 22 чэрвеня 2026 г. Фота зроблена мабільным тэлефонам. REUTERS/Сяргей Чалы
Двое чалавек атрымалі раненні ў выніку расійскага нападу на Запарожскую вобласць. Жылыя будынкі, сельскагаспадарчыя пабудовы і аўтазаправачная станцыя былі сур'ёзна пашкоджаны. Атака расійскага беспілотніка выклікала пажары, з якімі пажарныя змагаліся ўсю ноч.
У Сумах ракета, выпушчаная расійскімі войскамі, трапіла ў тралейбус. Кіроўца атрымаў сурʼёзныя траўмы. Некалькі ракет таксама ўпалі на грамадзянскую інфраструктуру, параніўшы двух чалавек.
IAR/яс