Украінцы нанеслі ўдар беспілотнікамі па азотных заводах у Навамаскоўску ў Расіі. Гэты горад размешчаны ў Тульскай вобласці, прыкладна 200 кіламетраў на поўдзень ад Масквы.
Вядома, што ўкраінскія беспілотнікі масава атакавалі рэгіён. Губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў паведаміў пра 73 збітыя беспілотнікі. Жыхары паведамляюць пра моцны пах аміяку ў паветры. Таксама назіраюцца адключэнні электраэнергіі. Гэта звязана з тым, што мясцовая электрастанцыя таксама трапіла пад удар. Яна забяспечвае электрычнасцю і гарачай вадой 60 працэнтаў жыхароў гораду.
Азотны завод у Навамаскоўску з'яўляецца найбуйнейшым у Расіі вытворцам аміяку і мінеральных угнаенняў. Паводле звестак Reuters, ён таксама вырабляе воцатную кіслату, якая адпраўляецца ў якасці прамежкавага прадукту ў Дзяржынск, дзе выкарыстоўваецца для вытворчасці актагену і гексагену, якія затым выкарыстоўваюцца ў вытворчасці артылерыйскіх снарадаў.
Гэта не першы ўдар украінцаў па азотным заводзе ў Навамаскоўску ў гэтым месяцы. Завод таксама стаў цэллю беспілотнікаў 14 чэрвеня.
ПР/юл