Беларуская Служба

Расійскія беспілотнікі не зніклі, але ім стала цяжэй – Паветраныя сілы Украіны пра адключэнне рэтранслятараў

30.06.2026 08:20
Украінскі бок заявіў, што магчымасці праціўніка наносіць удары цяпер значна абмежаваныя.
 Aa
Начальнік Aддзелa сувязі Паветраных сіл Украіны Юры Ігнатt.me/yuriy_ignat

Адключэнне рэтранслятараў у Беларусі аслабіла магчымасці праціўнікаў кіраваць беспілотнікамі-камікадзэ ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта ў эфіры «тэлемарафону» заявіў начальнік Аддзела сувязі Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнатпаведамляе «РБК-Украіна».

Паводле яго, расійскія беспілотнікі цалкам не зніклі, але цяпер праціўніку значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары.
Рэтранслятары, якія былі размешчаны ўздоўж украінскай мяжы з беларускага боку, дазвалялі перадаваць сігнал аператару на вялікую адлегласць. Цяпер магчымасці праціўніка хутка каардынаваць свае дзеянні ў гэтых рэгіёнах значна абмежаваныя.

Ігнат адзначыў, што раней, дзякуючы аператыўнай інфармацыі з рэтранслятараў, расіяне маглі адсочваць перамяшчэнні і змяняць каардынаты ўдараў прама падчас атакі.

— Маючы відэасігнал у рэжыме рэальнага часу, праціўнік можа наносіць удары беспілотнікам нават па рухомых аб'ектах або змяняць каардынаты ўдараў, — падкрэсліў ён.

У прыватнасці, дзякуючы стабільнаму відэасігналу расіяне атакавалі ўкраінскія цягнікі і мабільныя агнявыя групы з дапамогай «Шахедаў».

Нагадаем, што 19 чэрвеня прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем дэмантаваць рэтранслятары, якія Расія выкарыстоўвае для навядзення «Шахедаў». Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэтае патрабаванне павінна быць выканана на працягу тыдня. Ён таксама папярэдзіў, што калі Беларусь гэтага не зробіць, Украіна ліквідуе рэтранслятары самастойна.

24 чэрвеня Зяленскі абвясціў, што рэтранслятары перасталі працаваць.

аз

Нягледзячы на сувязі з Масквой, Беларусь узважвае ўласныя рызыкі

26.06.2026 12:30
Спыненне працы рэтранслятараў паказвае на хісткае становішча найбліжэйшага саюзніка Крамля.