Беларуская Служба

Украінскія салдаты запісалі відэа ў горадзе, які, як сцвярджаў Пуцін, захоплены расійскай арміяй

05.07.2026 13:46
«Вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны знаходзяцца ў розных раёнах горада і пацвярджаюць: Канстанцінаўка знаходзіцца пад кантролем Сіл абароны Украіны».
Украінскія салдатыкрыніца: Генштаб УС Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны апублікаваў відэа 19-га вайсковага корпуса з Канстанцінаўкі Данецкай вобласці, якая знаходзіцца пад кантролем украінскай арміі.

— Вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны знаходзяцца ў розных раёнах горада і пацвярджаюць: Канстанцінаўка знаходзіцца пад кантролем Сіл абароны Украіны, — гаворыцца ў паведамленні.

Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што расійская армія нібыта захапіла Канстанцінаўку. Украінцы адразу ж абверглі словы расійскага кіраўніка, а цяпер выклалі відэа ў інтэрнэт.

вс