Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны апублікаваў відэа 19-га вайсковага корпуса з Канстанцінаўкі Данецкай вобласці, якая знаходзіцца пад кантролем украінскай арміі.
— Вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны знаходзяцца ў розных раёнах горада і пацвярджаюць: Канстанцінаўка знаходзіцца пад кантролем Сіл абароны Украіны, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней Уладзімір Пуцін заявіў, што расійская армія нібыта захапіла Канстанцінаўку. Украінцы адразу ж абверглі словы расійскага кіраўніка, а цяпер выклалі відэа ў інтэрнэт.
вс