Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапарламент адмовіўся ўвязваць еўраінтэграцыю Украіны з гістарычнымі спрэчкамі

08.07.2026 15:44
Дакумент утрымлівае крытычную ацэнку рашэння прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага надаць аднаму з вайсковых падраздзяленняў назву «Герояў УПА».
Parlament Europejski
Parlament Europejskipixabay

Еўрапейскі парламент падтрымаў папраўку, ініцыяваную польскімі еўрадэпутатамі, да рэзалюцыі аб прагрэсе Украіны на шляху да сяброўства ў Еўрасаюзе. Дакумент утрымлівае крытычную ацэнку рашэння прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага надаць аднаму з вайсковых падраздзяленняў назву «Герояў УПА».

У прынятай папраўцы адзначаецца, што гэты крок стаў «непатрэбнай і нічым не справакаванай эскалацыяй» і не ўлічыў ўразлівасць Польшчы ў сувязі з памяццю пра ахвяр Валынскай трагедыі. Еўрадэпутаты таксама заявілі, што такое рашэнне Кіева можа негатыўна паўплываць на добрасуседскія адносіны і працэс гістарычнага прымірэння, заклікаўшы бакі да дээскалацыі і працягу дыялогу.

Разам з тым Еўрапарламент не падтрымаў больш жорсткую папраўку, якая прапаноўвала звязаць далейшае прасоўванне перамоў аб уступленні Украіны ў ЕС з выкананнем дадатковых гістарычных патрабаванняў. Рэзалюцыя мае палітычны, але не юрыдычна характар.

iar/эж