Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на палях саміту НАТА ў Анкары, які праходзіў 7-8ліпеня, што Вашынгтон гатовы абмеркаваць перадачу Украіне ліцэнзіі на вытворчасць сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Паводле яго, у адказ Кіеў можа падзяліцца з амерыканскім бокам сваімі распрацоўкамі ў сферы беспілотнікаў.
— Для вайны не абавязкова патрэбная элітная тэхніка. Таму мы будзем размаўляць пра тое, што дамо Украіне ліцэнзію на вытворчасць сістэм Patriot. Гэта ж даволі добра, праўда? Тады Зяленскі не зможа скардзіцца, што мы даем Украіне недастаткова. Я кажу: вырабляйце іх самі, — сказаў Трамп.
Украіна ўжо працяглы час дамагаецца ад ЗША такой ліцэнзіі, разлічваючы ўмацаваць сваю супрацьпаветраную абарону. Разам з тым эксперты адзначаюць, што наладжванне вытворчасці Patriot можа заняць некалькі гадоў праз складанасць тэхналогій і строгі амерыканскі кантроль над імі.
iar/эж