Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША могуць перадаць Украіне ліцэнзію на вытворчасць Patriot у абмен на дронавыя тэхналогіі

09.07.2026 08:03
Эксперты адзначаюць, што наладжванне вытворчасці Patriot можа заняць некалькі гадоў праз складанасць тэхналогій і строгі амерыканскі кантроль над імі.
 Patriot
Сістэма PatriotФото: By U.S. Army - http://www4.army.mil/armyimages/armyimage.php?photo=11606, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8620443

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў на палях саміту НАТА ў Анкары, які праходзіў 7-8ліпеня, што Вашынгтон гатовы абмеркаваць перадачу Украіне ліцэнзіі на вытворчасць сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Паводле яго, у адказ Кіеў можа падзяліцца з амерыканскім бокам сваімі распрацоўкамі ў сферы беспілотнікаў.

— Для вайны не абавязкова патрэбная элітная тэхніка. Таму мы будзем размаўляць пра тое, што дамо Украіне ліцэнзію на вытворчасць сістэм Patriot. Гэта ж даволі добра, праўда? Тады Зяленскі не зможа скардзіцца, што мы даем Украіне недастаткова. Я кажу: вырабляйце іх самі, — сказаў Трамп.

Украіна ўжо працяглы час дамагаецца ад ЗША такой ліцэнзіі, разлічваючы ўмацаваць сваю супрацьпаветраную абарону. Разам з тым эксперты адзначаюць, што наладжванне вытворчасці Patriot можа заняць некалькі гадоў праз складанасць тэхналогій і строгі амерыканскі кантроль над імі.

iar/эж