У Расіі гараць тры нафтаперапрацоўчыя заводы. Уначы і раніцай (10 ліпеня) украінскія беспілотнікі атакавалі 12 расійскіх рэгіёнаў. Усяго ўкраінцы адправілі на тэрыторыю агрэсара амаль 400 беспілотнікаў.
У Краснадарскім краі ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «Ільская». На здымках, апублікаваных незалежнымі сайтамі, відаць клубы дыму, якія падымаюцца з завода.
У Растоўскай вобласці гараць склады нафтаперапрацоўчага завода ў Азове і нафтавы тэрмінал у Таганрозе.
Сайт «Астра» паведаміў, што мясцовая адміністрацыя эвакуявала людзей, якія жывуць паблізу таганрозскага порта. Як падкрэсліў партал «Медуза», штодзённыя атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на нафтавую інфраструктуру Расіі паглыбляюць паліўны крызіс.
IAR/яс