Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна стварае адмысловае камандаванне для нападаў на Расію

11.07.2026 11:03
Пасля месяцаў нападаў украінцаў на аб’екты паліўнага сектара ў Расіі вытворчасць расійскіх НПЗ пакрывае толькі 65 працэнтаў попыту краіны.
Прэзідэнт Украіны сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Трампам на палях саміту НАТА PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі стварыў спецыяльнае камандаванне, якое будзе сканцэнтраванае на ўдарах углыб расійскай тэрыторыі.

 — Гэта камандаванне павінна сканцэнтраваць 100 працэнтаў сваіх рэсурсаў на значным скарачэнні ваеннага патэнцыялу Расіі,  заявіў Зяленскі.

Ён таксама абвясціў аб стварэнні сіл хуткага рэагавання, у склад якіх будуць уваходзіць падраздзяленні беспілотнікаў.

Учора Украіна нанесла ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, нафтавым тэрмінале і танкерах, паведаміла галоўнае камандаванне УСУ ў Кіеве.

Пажары ўспыхнулі на адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў на поўдні Расіі ў Краснадарскім краі і на нафтавым тэрмінале ў порце Усць-Луга на Фінскім заліве.

Акрамя таго, выбухі і пажары пасля нападаў украінскіх войскаў адбыліся на нафтавым тэрмінале і нафтасховішчы ў Растоўскай вобласці. Украінскія войскі таксама нанеслі ўдары па больш чым дзясятку танкераў у Азоўскім моры.

Пасля месяцаў нападаў украінцаў на аб’екты паліўнага сектара ў Расіі вытворчасць расійскіх НПЗ пакрывае толькі 65 працэнтаў попыту краіны.

IAR/аз

Украінскія беспілотнікі атакавалі ў Расіі тры нафтаперапрацоўчыя заводы

10.07.2026 14:19
Мясцовая адміністрацыя эвакуявала людзей, якія жывуць паблізу таганрогскага порта.

Сырскі: Тэмпы прасоўвання расійскіх войскаў у першай палове года скараціліся ўдвая

10.07.2026 15:50
Пры гэтым галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны падкрэсліў, што расіян нельга недаацэньваць.