Расійская Федэрацыя атакавала Украіну ўначы 10 ракетамі («Іскандэр» і Х-59) і 135 варожымі беспілотнікамі.
Сістэмам супрацьпаветранай абароны Украіны ўдалося збіць 7 ракет і 108 варожых беспілотнікаў. З іх 5 «Іскандэраў» і 2 кіраваныя ракеты Х-59.
Былі збіты балістычная ракета і 25 ударных беспілотнікаў. Інфармацыя пра яшчэ дзве балістычныя ракеты ўдакладняецца.
А 8 раніцы ў Кіеве быў адменены рэжым паветранай трывогі пасля расійскага ракетнага ўдару. У выніку ўдару ўзнік пажар на складах на поўдні горада, а ў паўднёва-ўсходняй частцы Кіева фрагменты збітай ракеты ўпалі на прыпаркаваныя аўтамабілі, якія загарэліся. Ніхто не пацярпеў.
Адзінаццаць чалавек атрымалі раненні ў Запарожжы на паўднёвым усходзе Украіны, дзе расійскія беспілотнікі ўдарылі па жылых будынках.
Шэсць чалавек атрымалі раненні ў выніку атакі расійскага беспілотніка каля Харкава, паведамілі ўлады.
Паветраная трывога дзейнічае на ўсходзе і поўдні Украіны.
ПР/юл