Часці беспілотных сістэм (БПС) украінскай арміі атакавалі 11 расійскіх караблёў у Азоўскім моры, у тым ліку пяць танкераў ценявога флоту, пяць грузавых суднаў і адзін буксір, паведаміў у аўторак камандзір БСП маёр Робэрт «Мадзьяр» Броўдзі.
Броўдзі распавёў, што за апошнія дзевяць дзён украінскія беспілотнікі знішчылі 116 расійскіх караблёў у Азоўскім моры.
«Ценявы флот» адносіцца да сеткі пераважна старых танкераў, якія выкарыстоўваюцца Расіяй для абыходу міжнародных санкцый супраць экспарту сырой нафты і нафтапрадуктаў. У цяперашні час згаданы флот налічвае не менш за 600 суднаў, але, паводле некаторых ацэнак, можа мець нават 1600 суднаў па ўсім свеце. Гэта ў асноўным малыя і сярэднія танкеры.
Расійскія войскі атакавалі цывільны карабель каля ўкраінскага порта Адэса на Чорным моры, паведаміў у аўторак Reuters прадстаўнік ВМС Украіны Дзмітрый Плетэнчук. Чыноўнік дадаў, што ў выніку нападу пра пацярпелых не паведамлялася.
PAP/юл