Рашэнне прынялі паслы 27 краін-чальцоў. Працэдуры будуць завершаны ў бліжэйшыя тыдні.
Бежанцы з Украіны атрымалі часовую абарону адразу пасля расійскага ўварвання, спачатку на год, а потым права на абарону працягнулі. Цяпер гэтае правіла падоўжана да сакавіка 2028 года.
Да таго часу ўкраінцы будуць мець тыя ж правы, што і еўрапейцы, на працу, адукацыю, сацыяльнае забеспячэнне, ахову здароўя і жыллё. Аднак на гэты раз асобы прызыўнога ўзросту будуць выключаны з права на абарону. ЕС прыняў гэтае рашэнне па просьбе ўладаў у Кіеве з-за недахопу салдат ва ўкраінскай арміі. Змененыя правілы не распаўсюджваюцца на асобы, якія ўжо пражываюць у краінах ЕС.
Польшча падтрымлівала гэтую прапанову з самага пачатку. Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык казаў пра гэта падчас чэрвеньскай сустрэчы міністраў у Люксембургу.
Што да паступовага спынення выплат бежанцам з Украіны, то Польшча, як заявіў намеснік міністра, некалькі месяцаў таму прыняла спецыяльны закон. Украінцы больш не падпадаюць пад дзеянне палажэнняў аб часовай абароне бежанцаў, і іх знаходжанне цяпер рэгулюецца палажэннямі, якія дзейнічаюць для замежнікаў.
ПР/юл