Расійскія войскі менш чым за шэсць гадзін двойчы нанеслі ўдары кіраванымі авіябомбамі па Сумах. Паведамляе кіраўнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Грыгораў.
Паводле папярэдніх звестак, па горадзе былі нанесеныя пяць удараў, у тым ліку два — па цэнтральнай частцы. Пацярпела грамадзянская інфраструктура, пашкоджаны нежылы шматпавярховы будынак, у навакольных дамах выбіты сотні вокнаў. Інфармацыя пра магчымых пацярпелых і маштаб разбурэнняў удакладняецца.
Сумы апошнім часам амаль штодня становяцца аб'ектам расійскіх авіяўдараў. Падчас атакі 15 ліпеня расійская авіяцыя скінула на горад шэсць кіраваных авіябомбаў. Тады загінулі тры чалавекі, яшчэ 21 атрымаў раненні, былі пашкоджаныя жылыя дамы, медыцынскія ўстановы і іншыя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.
iar/pap/эж