У выніку расійскага абстрэлу Кіева ноччу з суботы на нядзелю загінула 89-гадовая жанчына, яшчэ 13 чалавек атрымалі раненні. Расія прымяніла балістычныя ракеты, пад ударам аказаліся шэсць раёнаў сталіцы, паведаміла ўкраінскай паліцыя.
У выніку атакі пашкоджаныя шматкватэрныя і прыватныя жылыя дамы, інтэрнат, будынак кінатэатра, станцыя метро, офісныя памяшканні і прыпаркаваныя аўтамабілі.
Паводле маніторынгавых каналаў, захопнікі запусцілі па Кіеву каля 40 балістычных ракет.
Таксама ноччу атакам былі падвергнутыя Сумы, Запарожжа і Запарожская вобласць.
вс