Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Італьянцы прапанавалі былому міністру абароны Украіны пасаду дарадцы ў італьянскім урадзе

25.07.2026 14:46
Міхаіл Фёдараў адыграў ключавую ролю ў развіцці ваеннага патэнцыялу Украіны і фактычна змяніў правілы вядзення сучаснай вайны. 
      .
Міхаіл Фёдараў падчас выступу ў украінскім парламенце. Фота: Аляксандр Федзіенка

Міністр абароны Італіі Гвіда Кразэта (Guido Crosetto) прапанаваў былому міністру абароны Украіны Міхаілу Фёдараву пасаду дарадцы італьянскага ўрада. Нядаўна Фёдараў страціў сваю пасаду ва ўкраінскім урадзе.

У інтэрв'ю газеце La Repubblica італьянскі міністр паведаміў, што Фёдараў успрыняў гэтую прапанову як знак павагі і сяброўства. Ці прыняў ён яе, пакуль невядома.

Гвіда Кразэта падкрэсліў, што Міхаіл Фёдараў адыграў ключавую ролю ў развіцці ваеннага патэнцыялу Украіны і фактычна змяніў правілы вядзення сучаснай вайны. Паводле яго слоў, былы міністр не толькі дапамог эфектыўна стрымаць расійскае ўварванне, але і перахапіў ініцыятыву дзякуючы ўкараненню новых тэхналогій.

Пасля адстаўкі Фёдарава ва Украіне прайшлі акцыі ў яго падтрымку. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапанаваў яму іншыя пасады ва ўрадзе, аднак Фёдараў адмовіўся, заявіўшы, што не гатовы займаць іншую пасаду, акрамя кіраўніка Міністэрства абароны.

IAR/нг