Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лондан перадасць Украіне тэхналогію абароны ад беспілотнікаў

27.07.2026 10:00
Уладзімір Зяленскі — першы замежны лідар, з якім сустракаецца новы прэм'ер Вялікабрытаніі.
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бернэм сустракаецца сёння з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Адным з галоўных момантаў сустрэчы стане перадача Украіне брытанскай тэхналогіі «Stone Cloak».

Украінскі прэзідэнт — гэта першы замежны лідар, якога Эндзі Бернэм прыме з моманту свайго прызначэння на пасаду кіраўніка брытанскага ўрада.

Перамовы палітыкаў адбудуцца на брытанскай ваенна-марской базе. Дакладнае месца і час візіту не раскрываюцца.

Бернэм і Зяленскі таксама сустрэнуцца з украінскімі жаўнерамі, якія на працягу апошніх трох тыдняў удзельнічалі ў вучэннях «Sea Breeze» ў Портлендзе, на поўдні Англіі. Вучэнні прызначаны для падрыхтоўкі ўкраінскіх сіл да будучых аперацый у Чорным моры.

Падчас візіту Вялікабрытанія абвесціць аб перадачы Украіне правоў на тэхналогію «Stone Cloak». Гэтая сістэма радыёэлектроннай барацьбы, усталяваная на беспілотніках, якая ўскладняе расійскім сродкам супрацьпаветранай абароны выяўленне, адсочванне і нацэльванне на ўкраінскія БПЛА.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ўжо перадала Украіне тысячы такіх прылад, але перадача тэхналогіі дазволіць украінскім заводам вырабляць іх у значна большых маштабах.

Эндзі Бернэм падкрэсліў перад сустрэчай, што падтрымка Украіны з боку Вялікабрытаніі застаецца нязменнай.

З пачатку расійскага ўварвання Вялікабрытанія аказала Украіне дапамогу ў памеры прыблізна 25 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў, з якіх 16 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў склала ваенная падтрымка.

IAR/аз