У ноч на 1 жніўня расіяне атакавалі Украіну ўдарнымі БПЛА, а таксама ракетамі паветранага і наземнага базіравання розных тыпаў, пры гэтым збіць удалося толькі 2 ракеты з больш як трох дзясяткаў - піша УНІАН.
Як паведамляюць у Паветраных сілах Украіны, усяго вораг запусціў 35 ракет і 185 БПЛА. Гэта, у прыватнасці, 4 супрацькарабельныя ракеты "Цыркон"/"Онікс", 27 балістычных ракет "Іскандэр-М"/С-400, 2 супрацьрадыёлакацыйныя ракеты "Х-31" і 2 кіруемыя авіяцыйныя ракеты "Х-59/69".
Таксама зафіксавана 185 ударных БПЛА тыпу Shahed (у тым ліку рэактыўных), "Гербера", "Італмас", з баражуючымі боепрыпасамі "Бандэроль" і дронаў-імітатараў тыпу "Пародыя".
"Асноўны напрамак удару – Кіеўская вобласць. Таксама падвергліся нападу Днепрапятроўская, Сумская, Харкаўская і Палтаўская вобласці", – адзначаюць у ВПС.
Паводле папярэдніх дадзеных, па стане на 09:30, СПА знішчыла 156 цэляў, пры гэтым усяго адну балістычную ракету.
У прыватнасці, знішчаны:
1 балістычная ракета "Іскандэр-М"/С-400;
1 кіраваная авіяцыйная ракета "Х-59/69";
154 варожых БПЛА розных тыпаў.
"Зафіксавана трапленне 4 супрацькарабельных і 26 балістычных ракет, а таксама 23 ударных БПЛА ў 21 пункт і падзенне збітых (абломкаў) у 2 пунктах. Акрамя таго, тры ракеты не дасягнулі сваіх мэт", – паведамляюць у ВПС.
Ноччу расіяне абстралялі Кіеў балістычнымі ракетамі, ёсць разбурэнні ў пяці раёнах горада. На гэты момант вядома аб 9 загінуўшых. Пацярпелі больш за 30 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей.
Таксама, па дадзеных мэра Кіева Віталя Клічко, былі два трапленні на тэрыторыі "Кіеўмедспецтранса". 5 машын хуткай дапамогі згарэлі дашчэнту, 20 аўтамабіляў атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.
Ракеты пашкодзілі таксама жылыя будынкі ў Кіеве, школу, пасольства Літвы і інфраструктуру.
нг