Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Сумах у выніку ўдару расійскіх авіябомбаў загінулі двое дзяцей і пажылая жанчына

04.08.2026 09:31
У выніку атакі загінулі тры чалавекі — дзяўчынкі 5 і 10 гадоў, а таксама пажылая жанчына. 
Наступствы ўдару па Сумах https://t.me/Sumy_news_ODA

У ноч на 4 жніўня расійскія войскі нанеслі ўдар кіраванымі авіябомбамі па грамадзянскай інфраструктуры Сум. У выніку атакі загінулі тры чалавекі — дзяўчынкі 5 і 10 гадоў, а таксама пажылая жанчына. Целы дзяцей дасталі з-пад завалаў разбуранага дома.

Паводле кіраўніка Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Алега Грыгорава, яшчэ чацвёра чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за вострай стрэсавай рэакцыі. Расійскія войскі скінулі на горад шэсць кіраваных авіябомбаў, якія трапілі па цывільных аб'ектах. Адначасова сілы супрацьпаветранай абароны Украіны знішчылі яшчэ дзве авіябомбы на падлёце да населеных пунктаў.

У выніку ўдару разбураныя і пашкоджаныя жылыя дамы і іншыя будынкі. На месцы працягваюцца аварыйна-выратавальныя работы і ацэнка маштабу разбурэнняў.

эж