У ноч на 4 жніўня расійскія войскі нанеслі ўдар кіраванымі авіябомбамі па грамадзянскай інфраструктуры Сум. У выніку атакі загінулі тры чалавекі — дзяўчынкі 5 і 10 гадоў, а таксама пажылая жанчына. Целы дзяцей дасталі з-пад завалаў разбуранага дома.
Паводле кіраўніка Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Алега Грыгорава, яшчэ чацвёра чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за вострай стрэсавай рэакцыі. Расійскія войскі скінулі на горад шэсць кіраваных авіябомбаў, якія трапілі па цывільных аб'ектах. Адначасова сілы супрацьпаветранай абароны Украіны знішчылі яшчэ дзве авіябомбы на падлёце да населеных пунктаў.
У выніку ўдару разбураныя і пашкоджаныя жылыя дамы і іншыя будынкі. На месцы працягваюцца аварыйна-выратавальныя работы і ацэнка маштабу разбурэнняў.
эж