Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Да 14 вырасла колькасць ахвяраў расійскага нападу ў Кіеўскай вобласці

05.08.2026 08:30
Вораг атакаваў украінскую сталіцу з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў.
        , 04.08.2026
Дзясяткі людзей пацярпелі ў выніку расійскага ўдару па Краматорску, 04.08.2026 PAP/EPA/TOMMASO FUMAGALLI

Колькасць загінулых у выніку начнога (5 жніўня) нападу Расіі ў Кіеўскай вобласці павялічылася да 14 чалавек. Мясцовая адміністрацыя таксама паведаміла пра, як мінімум, 27 параненых.

Вораг атакаваў украінскую сталіцу з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў. Пацярпелі жыхары чатырох раёнаў. Былі разбураныя шматкватэрныя дамы, прамысловыя будынкі і энергетычная інфраструктура.

Пажарнікі тушаць агонь і шукаюць людзей, якія маглі апынуцца пад заваламі. Улады Кіева заклікаюць жыхароў не ігнараваць папярэджанняў аб авіяналётах і карыстацца бамбасховішчамі.

IAR/аз