Еўрапейскі Саюз выдзеліць Украіне яшчэ 1,4 мільярда еўра з замарожаных расійскіх актываў. Пра гэта абвясціла старшыня Еўрапейскай камісіі.
— Мы зноў прачынаемся і чуем пра жахлівыя зверствы, учыненыя Расіяй праз авіяўдары, нанесеныя па Украіне. Расія павінна заплаціць за шкоду, якую яна прычыніла, — напісала Урсула фон дэр Ляен у сацсетках.
Старшыня Еўракамісіі выказала надзею, што гэта падтрымае далейшую абарону Украіны ад незаконнай расійскай агрэсіі.
Паводле апошніх паведамленняў, як мінімум 17 чалавек загінулі, а сорак чатыры атрымалі раненні ў выніку нядаўніх расійскіх нападаў на Кіеўскую вобласць. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што Расія выкарыстала 24 балістычныя ракеты, чатыры гіпергукавыя ракеты «Цыркон» і 115 беспілотнікаў.
Былі разбураныя жылыя і прамысловыя будынкі, энергетычная інфраструктура. Пажарнікі надалей шукаюць людзей, якія могуць знаходзіцца пад заваламі.
IAR/аз