Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня Еўракамісіі: Мы выдзяляем Украіне яшчэ 1,4 мільярда еўра з замарожаных расійскіх актываў

05.08.2026 15:30
Урсула фон дэр Ляен выказала надзею, што гэта падтрымае далейшую абарону Украіны ад незаконнай расійскай агрэсіі.
-
Штаб-кватэра Еўракамісіі ў Бруселі Autorstwa EmDee - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=91781296

Еўрапейскі Саюз выдзеліць Украіне яшчэ 1,4 мільярда еўра з замарожаных расійскіх актываў. Пра гэта абвясціла старшыня Еўрапейскай камісіі.

— Мы зноў прачынаемся і чуем пра жахлівыя зверствы, учыненыя Расіяй праз авіяўдары, нанесеныя па Украіне. Расія павінна заплаціць за шкоду, якую яна прычыніла, — напісала Урсула фон дэр Ляен у сацсетках.

Старшыня Еўракамісіі выказала надзею, што гэта падтрымае далейшую абарону Украіны ад незаконнай расійскай агрэсіі.

Паводле апошніх паведамленняў, як мінімум 17 чалавек загінулі, а сорак чатыры атрымалі раненні ў выніку нядаўніх расійскіх нападаў на Кіеўскую вобласць. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што Расія выкарыстала 24 балістычныя ракеты, чатыры гіпергукавыя ракеты «Цыркон» і 115 беспілотнікаў.

Былі разбураныя жылыя і прамысловыя будынкі, энергетычная інфраструктура. Пажарнікі надалей шукаюць людзей, якія могуць знаходзіцца пад заваламі.

IAR/аз