Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Fire Point паведаміла, што неўзабаве ўкраінцы змогуць збіваць расійскія ракеты ўласнымі сіламі

07.08.2026 14:35
Паводле дадзеных украінскай кампаніі, серыйная вытворчасць новай украінскай ракеты, якая зможа збіваць расійскую балістыку, можа пачацца ўжо ў бліжэйшы час.
.
Ілюстрацыя.Фота: Fire Point

Украінская кампанія Fire Point можа пачаць серыйную вытворчасць новай зенітнай ракеты FP-7.X, якая стане асновай супрацьракетнай сістэмы Freyja, ужо ў жніўні 2026 года. Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х распавёў украінскі абаронны вытворца.

Па дадзеных Fire Point, у пачатку жніўня скончыўся першы этап праекта Freyja, у рамках якога ствараецца новая еўрапейская сістэма супрацьракетнай абароны (ПРА). Яна зможа збіваць балістычныя ракеты. У маі 2026 года кампанія Fire Point далучылася да кааліцыі па супрацьдзеянні балістычным пагрозам, у якую ўваходзяць еўрапейскія абаронныя кампаніі Eurosam, Leonardo, Thales, Saab і іншыя.

Fire Point у рамках праекту павінна стварыць зенітную ракету і пускавую ўстаноўку да яе, а еўрапейскія абаронныя кампаніі распрацуюць розныя элементы новай сістэмы СРА. На дадзены момант Fire Point падпісала кантракты з 13 кампаніямі на распрацоўку тых ці іншых кампанентаў. Кампанія Fire Point кажа, што серыйная вытворчасць новай зенітнай ракеты FP-7.X для Freyja можа стартаваць у жніўні 2026 года. Гэта адбудзецца пасля таго, як украінскі абаронны вытворца атрымае ад нямецкай кампаніі Diehl Defence інфрачырвоныя галоўкі саманавядзення.

Галоўнай задачай зенітнага комплексу Freyja з ракетамі FP-7.X будзе знішчэнне расійскіх балістычных ракет, якімі войска РФ тэрарызуе Украіну. На ўзбраенні УСУ ёсць амерыканскія ЗРК Patriot, здольныя збіваць балістычныя ракеты, але назіраецца дэфіцыт ракет да іх. Раней стала вядома, што Украіна і Еўропа наблізіліся да стварэння аналага амерыканскага ЗРК Patriot.

нг