Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Расійская агрэсія не ведае межаў». У Кіеве развіталіся з польскім валанцёрам, які загінуў у Харкаве

07.08.2026 17:14
Русэк-Вольскі ездзіў з гуманітарнай дапамогай ва Украіну ў прыфрантавыя раёны, удзельнічаў у эвакуацыі цел забітых мірных жыхароў.
    .       (),      .
Развітанне з забітым польскім добраахвотнікам. Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга (злева), пасол Польшчы ва Украіне Пётр Лукасевіч. PAP/Vladyslav Musiienko

У Кіеве развіталіся з польскім валанцёрам Марэкам Русэкам-Вольскім (Marek Rusek-Wolski), які загінуў 27 ліпеня ў Харкаве ў выніку атакі расійскага беспілотніка. У касцёле святога Аляксандра адслужылі паніхіду з удзелам прадстаўнікоў вышэйшай улады Украіны, таксама быў прысутны пасол Польшчы ва Украіне.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга адзначыў: смерць паляка паказвае, што расійская агрэсія не ведае межаў і не адрознівае нацыянальнасці.

«Польскі валанцёр аддаў самае каштоўнае — жыццё. Гэта яшчэ раз паказвае, наколькі жорсткая расійская агрэсія, якая не ведае межаў. Украіна кожны дзень губляе сваіх сыноў, таму мы разумеем, што такое боль, мы раздзяляем боль з нашымі польскімі сябрамі. Мы развіталіся з панам Марэкам, вечная яму памяць»,  — сказаў міністр.

Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічалі: віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Алена Кандрацюк, намесніца Офіса прэзідэнта Украіны Ірына Верашчук, пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар і пасол Польшчы ва Украіне Пётр Лукасевіч.

З 2023 года Марэк Русэк-Вольскі ездзіў з гуманітарнай дапамогай ва Украіну, у прыфрантавыя раёны — удзельнічаў у эвакуацыі целаў забітых мірных жыхароў.  

Карэспандэнт Польскага радыё Матэўш Тшмель

нг