Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прынамсі два чалавекі загінулі і 12 атрымалі раненні ў выніку расійскага ўдару па Харкаву

09.08.2026 09:14
Ракета трапіла ў жылы дом. Былі разбураны перакрыцці паміж 7-м і 10-м паверхамі, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Разбураны жылы дом у выніку расйскага абстрэлу ў ХаркавеREUTERS

Прынамсі два чалавекі загінулі і 12 атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Харкаву на паўночным усходзе Украіны. У выніку атакі былі разбураны тры паверхі жылога дому, паведаміў у нядзелю раніцай кіраўнік ваеннага ўпраўлення Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў.

— Сёння раніцай вораг абстраляў Салтыўскі раён Харкава. Ракета трапіла ў жылы дом. Былі разбураны перакрыцці паміж 7-м і 10-м паверхамі. Два чалавекі загінулі,  паведаміў ён у Telegram.

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў пра 12 параненых. Людзі апынуліся ў пастцы ў адным з разбураных будынкаў, і зараз вядзецца выратавальная аперацыя, гаворыцца ў паведамленні.

Восем чалавек таксама атрымалі раненні ў выніку атакі беспілотнікаў і ракет на Адэсу і Адэскую вобласць на поўдні Украіны.

— Вораг выкарыстаў дзясяткі ракет і беспілотнікаў; пашкоджаная інфраструктура і жылыя будынкі. Найбольшыя пашкоджанні былі нанесены ў Адэсе. У двух раёнах некалькі дамоў былі разбураны або часткова разбураныя. Агонь знішчыў або пашкодзіў аўтамабілі жыхароў,  напісаў у Telegram кіраўнік абласнога ўрада Алег Кіпер.

Паветраныя сілы Украіны паведамілі, што Адэская вобласць была галоўнай цэллю расійскіх нападаў у ноч з суботы на нядзелю. Акупацыйныя войскі выкарысталі ў абстрэлах балістычныя і супрацькарабельныя ракеты. У заяве гаворыцца, што ніводная з іх не была збіта, у той час як сродкі супрацьпаветранай абароны збілі або нейтралізавалі 174 з 202 беспілотнікаў, запушчаных расіянамі.

РАР/юл