Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскія войскі інтэнсіфікавалі ўдары па ўкраінскай тэрыторыі

10.08.2026 08:23
Пашкоджаны жылыя будынкі і прамысловыя аб'екты.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Арцём Кобзар / УНІАН

Расія з усё большай жорсткасцю атакуе Украіну. Як адзначаюць ваенныя эксперты з DeepState, у апошнія тыдні расіяне акупавалі кіламетры ўкраінскай тэрыторыі. Адначасова Масква працягвае наносіць начныя ўдары з выкарыстаннем ракет, беспілотнікаў і авіяцыйных бомб. Толькі мінулай ноччу (з 9 на 10 жніўня) на Сумы ўпалі пяць кіраваных авіябомбаў.

Паводле папярэдніх паведамленняў украінскіх СМІ, у Сумах пяць чалавек атрымалі раненні. Пашкоджаны жылыя будынкі і прамысловыя аб'екты. Гэта ўжо трэці падобны напад за апошнія дні. Жыхары Сумскай вобласці пазбаўлены электрычнасці, сувязі, а ў некаторых месцах і вады.

Расіяне таксама ўзмацнілі сваё наземнае наступленне. У раёне Канстанцінаўкі працягваюцца цяжкія баі. Масква хваліцца акупацыяй дзвюх вёсак у гэтым раёне. Украінская армія не пацвярджае гэтых паведамленняў. Аднак карты груп, якія кантралююць сітуацыю на фронце, паказваюць, што расіяне за апошнія тыдні акупавалі больш украінскіх зямель, чым вызвалілі ўкраінцы.

IAR/нг