Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння ноччу Расія атакавала Украіну 152 ударнымі дронамі

15.08.2026 09:36
Удары сродкаў паветранага нападу зафіксаваныя ў 16 месцах, у тым ліку ў Запарожжы і Днепрапятроўшчыне.
        .
Эвакуацыя грамадзянскага насельніцтва ў прыфрантавой зоне ў Запарожскай вобласці.PAP/EPA/OLEG MOVCHANIUK

Сёння ноччу Расія атакавала Украіну 152 ударнымі дронамі, у тым ліку рэактыўнымі, баражыруючымі боепрыпасамі «Бандэроль» і дронамі-імітатарамі, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.

Варожыя атакі адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні РЭБ і беспілотных сістэм, а таксама мабільныя агнявыя групы.

Паводле папярэдніх звестак на раніцу, супрацьпаветранай абаронай было збіта альбо падаўлена сродкамі РЭБ 124 варожыя БПЛА, а таксама тры баражыруючыя боепрыпасы на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны.

Удары сродкаў паветранага нападу зафіксаваныя ў 16 месцах, у тым ліку ў Запарожжы і Днепрапятроўшчыне.

вс