Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Румыніі збілі беспілотнік, які парушыў паветраную прастору краіны

16.08.2026 08:59
Абломкі апарата ўпалі ў незаселенай мясцовасці паміж двума вёскамі.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Саюзнікі збілі беспілотнік, які незаконна ўвайшоў у паветраную прастору краіны. Гэта ўжо чацвёрты беспілотнік, збіты над Румыніяй ад пачатку года.

Пра інцыдэнт у нядзелю, 16 жніўня, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Румыніі. Беспілотнік знішчыў пілот іспанскага знішчальніка F-18, які ўдзельнічае ў місіі НАТА па ахове паветранай прасторы Румыніі. Румынскае міністэрства пакуль не паведаміла, адкуль прыляцеў беспілотнік і каму ён належаў. Абломкі апарата ўпалі ў незаселенай мясцовасці паміж двума вёскамі.

Румынія мае 614-кіламетровую сухапутную мяжу з Украінай і з пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі неаднаразова сутыкалася з наступствамі вайны на сваёй тэрыторыі. 

Расійскія беспілотнікі ўжо некалькі разоў заляталі ў румынскую паветраную прастору, у тым ліку, траплялі ў жылы дом у горадзе Галац. Акрамя таго, у Чорным моры фіксавалі дрэйфуючыя міны і марскія дроны, якія ствараюць пагрозу суднаходству.

iar/pap/эж