Украінскія беспілотнікі ў ноч з 15 на 16 жніўня атакавалі Падольск у Маскоўскай вобласці, дзе ў вёсцы Каледзіна, прыкладна за 60 кіламетраў ад Масквы, размешчаны буйны лагістычны цэнтр Wildberries. Пра атаку паведамляюць украінскія СМІ.
На апублікаваных мясцовымі жыхарамі відэа бачны густы чорны дым над горадам. Гарыць склад плошчай каля 200 тысяч квадратных метраў — найбуйнейшы лагістычны аб’ект Wildberries, які часта называюць «расійскім Amazon».
Выбухі і сірэны супрацьпаветранай абароны таксама чулі ў Чэхаве, прыкладна за 50 кіламетраў ад Падольска. Маскоўскія ўлады заявілі, што ўначы збілі 128 украінскіх беспілотнікаў, якія ляцелі ў бок расійскай сталіцы.
Гэта ўжо чарговая атака на аб’екты Wildberries. Раней беспілотнікі ўдарылі па лагістычных цэнтрах кампаніі ў Цвярской і Варонежскай абласцях. Паводле Кіева, такія аб’екты выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскіх вайскоўцаў.
iar/pap/эж