Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна ўдарыла па прадпрыемстве ракетнага паліва і па буйным нафтахімічным комплексе Расіі

16.08.2026 16:12
Акрамя таго, украінскія вайскоўцы заявілі пра пашкоджанне некалькіх установак Арскага НПЗ у Арэнбургскай вобласці.
- Warmate    WB Group ().
Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group (ілюстрацыя).крыніца: WB Group

У ноч на 16 жніўня Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па прадпрыемстве «Каменскі камбінат» у Каменску-Шахцінскім Растоўскай вобласці Расіі. Паводле Генеральнага штаба УСУ, пасля атакі на тэрыторыі прадпрыемства, якое вырабляе цвёрдае ракетнае паліва, зафіксавалі пажар.

Як сцвярджае ўкраінскі бок, гэтае паліва выкарыстоўваецца для боепрыпасаў рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган», «Смерч» і «Тарнада-С», а таксама іншых ракетных і авіяцыйных сродкаў паражэння.

Генштаб таксама паведаміў пра вынікі ранейшых удараў па расійскай нафтахімічнай прамысловасці. Пасля атакі 10 жніўня спыніў працу «Запсибнефтехим» у Табольску — адзін з найбуйнейшых нафтахімічных комплексаў Расіі.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы заявілі пра пашкоджанне некалькіх установак Арскага НПЗ у Арэнбургскай вобласці. Прадпрыемства выпускае бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва ды іншыя нафтапрадукты, якія, паводле Генштаба Украіны, выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскай арміі і ваенна-прамысловага комплексу.

pravda.com.ua/эж