Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскія дроны атакавалі чарговы склад Wildberries. У Максве кажуць, што на горад ляцелі 600 беспілотнікаў

18.08.2026 10:06
Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў паведаміў, што агонь ужо патушылі, а ў рэгіёне было збіта больш за 150 беспілотнікаў.
- Warmate    WB Group ().
Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group (ілюстрацыя).крыніца: WB Group

Украінскія беспілотнікі атакавалі лагістычны комплекс Wildberries у Падмаскоўі, у выніку чаго на складзе ўзнік пажар. Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў паведаміў, што агонь ужо патушылі, а ў рэгіёне было збіта больш за 150 беспілотнікаў.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што з вечара 17 жніўня ў напрамку Маскоўскай вобласці ляцелі 620 дронаў, 180 з іх, паводле яго слоў, былі знішчаныя. У выніку атакі пашкоджаныя будынкі і электрастанцыя, тры чалавекі атрымалі раненні.

Атака была скіраваная на аб’ект Wildberries плошчай каля 250 тысяч квадратных метраў у індустрыяльным парку Каледзіна. Паводле Мінабароны Украіны, за апошнія тыдні ўдалося вывесці са строю сем з дзесяці найбуйнейшых лагістычных цэнтраў Wildberries у Расіі. У Кіеве сцвярджаюць, што гэтыя аб’екты выкарыстоўваюцца для забеспячэння расійскай арміі.

pap/iar/эж