Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

РФ можа рыхтаваць тэракты і правакацыі ў Дзень Незалежнасці: спецслужбы звярнуліся да ўкраінцаў

21.08.2026 17:07
Вораг можа спрабаваць уцягнуць украінцаў у падрыхтоўку тэрактаў і здзяйсненне дыверсій за грошы, папярэдзілі ў СБУ.
.   .
Ілюстрацыя. Дзяржаўны сцяг Украіны.Фота: Pixabay.com / Leonhard_Niederwimmer

Служба бяспекі Украіны заклікала грамадзян быць асабліва пільнымі напярэдадні і ў Дзень Незалежнасці Украіны 24 жніўня з-за пагрозы тэрактаў з боку ворага. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ, аб чым піша УНІАН.

— Ва ўмовах поўнамаштабнай вайны вораг можа выкарыстоўваць масавыя мерапрыемствы для ажыццяўлення абстрэлаў, правакацый, тэрактаў, дыверсій, кібератак і іншых злачынстваў, — падкрэслілі ў спецслужбе.

Таксама Служба бяспекі заклікала напярэдадні і падчас святочных мерапрыемстваў выконваць некалькі базавых правілаў:

  • не ігнараваць сігналы паветранай трывогі і загадзя вызначыць найбліжэйшае сховішча;
  • не набліжацца да падазроных прадметаў і не спрабаваць самастойна іх перамяшчаць ці правяраць;
  • у выпадку выяўлення падазроных асоб, прадметаў або іншых прыкмет магчымай незаконнай дзейнасці паведамляць аб гэтым праваахоўным органам;
  • не выконваць просьбы невядомых асоб (нават калі яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў), якія даюць сумнеўныя даручэнні, у прыватнасці, ажыццявіць фота- або відэаздымкі пэўных аб'ектаў, перадаць пасылку або пакінуць прадмет у паказаным месцы.⁠

Акрамя таго, СБУ нагадала, што нельга публікаваць фота і відэа з месцаў размяшчэння вайсковых аб'ектаў, аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, блокпастоў, сродкаў супрацьпаветранай абароны, а таксама не распаўсюджваць інфармацыю аб наступствах абстрэлаў, працы СПА або перамяшчэнні ўкраінскіх вайскоўцаў.

Служба бяспекі таксама падкрэсліла, што расійскія спецслужбы могуць рабіць спробы ўцягнуць украінцаў у падрыхтоўку тэрактаў і здзяйсненне дыверсій. Таму, калі невядомыя асобы прапануюць грошы за падпалы, пашкоджанне маёмасці, устаноўку невядомых прадметаў, збор інфармацыі аб ваенных аб'ектах або іншыя супрацьпраўныя дзеянні, неабходна неадкладна паведамляць аб гэтым у спецслужбу.

нг