Узмацненне ваеннай і энергетычнай падтрымкі Украіны, умацаванне яе супрацьпаветранай абароны і павелічэнне санкцыйнага ціску на Расію — такія арыенціры былі выкладзены ў заключнай дэкларацыі ўчорашняй сустрэчы «Кааліцыі ахвотных», што прайшла ў Кіеве.
Прыезд еўрапейскіх лідараў у Кіеў быў успрыняты ўкраінцамі як важны жэст падтрымкі. Асаблівае значэнне меў першы замежны візіт прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі Эндзі Бэрнэма. Ён абвясціў аб перадачы Украіне ліцэнзіі на вытворчасць ракет Storm Shadow. Гэта важная дэкларацыя, але з пачаткам вытворчасці давядзецца пачакаць. Дэфіцыт ракет Patriot для пускавых установак, якія зʼяўляюцца адзінымі сістэмамі, здольнымі перахопліваць расійскія балістычныя ракеты, застаецца актуальнай праблемай ва Украіне. Больш за 6 мільярдаў еўра еўрапейскай дапамогі могуць дапамагчы з іх пакупкай, што таксама было пацверджана ўчора падчас сустрэчы «Кааліцыі ахвотных».
Пры гэтым ва Украіне працягваюць гінуць мірныя жыхары ад расійскіх абстрэлаў. Уначы загінулі тры чалавекі ў выніку расійскіх бамбаванняў Запарожжа і Харкава. Іван Фёдараў, кіраўнік Запарожскай ваеннай адміністрацыі, паведаміў пра двух ахвяр. Жылы будынак быў пашкоджаны ў выніку ўдару расійскага беспілотніка.
— Расійская кіраваная бомба ўдарыла па цэнтры гораду. Паводле папярэдняй інфармацыі, два чалавекі загінулі, – напісаў ён у Telegram.
У Харкаве расійская ракета трапіла ў прамысловую зону, загінуў адзін чалавек. Расійскі беспілотнік таксама пашкодзіў жылы будынак у Кіеве.
ПР/юл