Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскі завод беспілотнікаў у Славакіі стаў мэтай дыверсіі

26.08.2026 11:15
Двое чалавек былі арыштаваныя ў Славакіі, а трэці — у Германіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар pixabay.com/CC0

Завод беспілотнікаў у Славакіі, які быў мэтай падпальшчыкаў, належыць украінскаму прадпрымальніку, паведамляюць славацкія СМІ. Падрыхтоўка акту дыверсіі была сарвана славацкай паліцыяй, якая затрымала трох чалавек.

Улады не раскрылі, які завод павінен быў быць атакаваны. Паводле славацкіх СМІ, гаворка ідзе пра ўкраінскую кампанію «Skyeton», размешчаную недалёка ад Прэшава.

Паводле звестак партала «Denník N»., уладальнік кампаніі Аляксандр Сцяпура размясціў вытворчасць у Славакіі, каб абараніць яе ад расійскіх нападаў.

Арышты меркаваных падпальшчыкаў сталі магчымымі дзякуючы інфармацыі славацкай контрразведкі і ваеннай разведкі. Двое чалавек былі арыштаваныя ў Славакіі, а трэці — у Германіі. Службы не раскрываюць іх грамадзянства. Вядома толькі, што яны не з'яўляюцца грамадзянамі Славакіі і што дзейнічалі паводле загаду. У іх была знойдзена вялікая колькасць лёгкаўзгаральных рэчываў, тэлефоны, фотаапарат і рукапісны план.

Затрыманым было прадʼяўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, якое пагражае грамадскай бяспецы. Аднак следчыя не выключаюць магчымасці перакваліфікацыі дзеяння на дыверсію.

IAR/аз