Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў Ілона Маска Ордэнам Свабоды

26.08.2026 14:20
Гэта дзякуючы сістэме «Starlink» украінцы маюць доступ да спадарожнікавага інтэрнэту.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў Ілона Маска Ордэнам Свабоды. Указ прэзідэнта падкрэслівае дасягненні амерыканскага прадпрымальніка ў абароне чалавечага жыцця, прасоўванні ідэі свабоды і развіцці адносін Кіева з Вашынгтонам.

Украінскія СМІ адзначаюць, што дзякуючы сістэме «Starlink» Ілона Маска ўкраінцы маюць доступ да спадарожнікавага інтэрнэту. Гэта дазваляе функцыянаваць грамадзянскаму і ваеннаму сектарам украінскай эканомікі, а грамадзяне маюць доступ да найноўшых камунікацыйных прылад.

Адначасова ўкраінскія СМІ адзначаюць, што Ілон Маск неаднаразова крытыкаваў уступленне Украіны ў НАТА. Сам амерыканскі прадпрымальнік падвяргаўся крытыцы з боку ўкраінцаў за тое, што ён доўгі час не блакаваў доступ Расіі да сваёй сеткі «Starlink».

Яны дадаюць, што таксама вядуцца перамовы з Маскам, каб атрымаць яго згоду на выкарыстанне сеткі «Starlink» для кіравання беспілотнікамі, якія будуць наносіць удары па расійскіх пускавых установках балістычных ракет на адлегласці больш за 200 кіламетраў ад фронту.

IAR/аз