Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уначы Расія зладзіла масавую паветраную атаку на Украіну

30.08.2026 12:14
Паводле папярэдніх дадзеных, украінскае СПА збіла 125 варожых «Шахедаў», «Гербер» і беспілотнікаў іншых тыпаў на поўначы, поўдні, усходзе і ў цэнтры краіны.
Наступствы расійскага ракетнага абстрэлу ў Кіеўскай вобласціREUTERS

У ноч на 30 жніўня агрэсар атакаваў з Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі дзвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М», а таксама 130 ударнымі БПЛА «Шахед» (пераважна рэактыўнымі), дронамі «Гербер», С8000 «Бандэроль» і беспілотнікамі-сімулятарамі «Пародыя» з напрамкаў: Курск, Арол, Мілерава, Прыморска-Ахтарск — Расійская Федэрацыя, з акупаванай Данецкай вобласці і Крыму, паведаміла Камандаванне Паветраных Сіл Украіны.

Паветраная атака была адбітая авіяцыяй, зенітна-ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, мабільнымі агнявымі групамі Сілаў абароны Украіны.

Паводле папярэдніх дадзеных, украінскае СПА збіла 125 варожых «Шахедаў», «Гербер» і беспілотнікаў іншых тыпаў на поўначы, поўдні, усходзе і ў цэнтры краіны.

У 13 месцах былі падбітыя варожыя сродкі паветранай атакі, а таксама ў 4 месцах зафіксаванае падзенне аскепкаў. Акрамя таго, частка варожай зброі не дасягнула сваіх мэтаў.

Колькасць загінулых пры выбуху на складзе з боепрыпасамі ў Кіеўскай вобласці вырасла да 38. Чацвёра чалавек усё яшчэ лічацца прапаўшымі без вестак. Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Да раніцы 30 жніўня вядома пра дваццаць пацярпелых, двое з іх — дзеці. У сяле Міла Кіеўскай вобласці працягваюць ліквідоўваць наступствы здарэння.

Увечары 28 жніўня прэмʼер-міністр Украіны Сяргей Карэцкі паведаміў аб расійскім удары па Бучанскім раёне ў Кіеўскай вобласці. На месцы атакі ўзнік пажар, пазней адбылася паўторная дэтанацыя.

Зяленскі заявіў, што гэты склад з боепрыпасамі не павінен быў знаходзіцца побач з жылой зонай. СБУ пачала следства па крымінальным артыкуле аб нядбайным стаўленні да ваеннай службы (арт. 425 КК Украіны).

юл