Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гарыць расійскі порт Усць-Луга

01.09.2026 09:17
У ноч на 1 верасня ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць.
Украінскі салдат рыхтуецца да запуску ў бок расійскіх пазіцый у Запарожскай вобласці PAP/EPA/DARYNA NAUMOVA

Нафтагазавыя аб'екты былі атакаваныя ўкраінцамі. Порт Усць-Луга на Балтыйскім моры — адзін з найважнейшых нафтагазавых тэрміналаў Расіі. Абʼекты там неаднаразова падвяргаліся атакам.

З-за ўдараў украінскіх беспілотнікаў Расія была вымушана часова закрыць некаторыя нафтаперапрацоўчыя заводы за апошнія некалькі месяцаў. Гэта прывяло да паліўнага крызісу па ўсёй краіне. Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў раёнах, акупаваных расійскімі войскамі, а таксама ў прыфрантавых раёнах і Маскоўскай вобласці. У жніўні расійскія ўлады афіцыйна прызналі, што імпартуюць бензін з Беларусі і Індыі.

ав