Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

РФ атакавала навучальную і медыцынскую ўстановы ў Кіеве

02.09.2026 12:16
У Шаўчэнкаўскім раёне адбылося частковае абвальванне 6-павярховага жылога дома.
,     . 1.09.2026
Кіеў, знішчэнні пасля расійскай атакі дронамі. 1.09.2026PAP/Vladyslav Musiienko

У выніку расійскай атакі па Кіеве 2 верасня адбылося ўзгаранне на тэрыторыі навучальнай установы, а таксама была пашкоджана медыцынская ўстанова.

— Расійскія «шахеды» атакавалі ўніверсітэт у Кіеве падчас заняткаў, — сказаў Уладімір Зяленскі. Паводле яго слоў, у момант атакі 160 студэнтаў знаходзіліся ў сховішчы.

Аб наступствах расійскага ўдару ў сваім Telegram-канале паведамляе Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя.

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў Кіеве чацвёра пацярпелых. Двух параненых медыкі шпіталізавалі, а астатнім аказалі дапамогу амбулаторна.

Акрамя таго, Клічко заявіў, што ў Шаўчэнкаўскім раёне ў выніку ўдару беспілотніка адбылося ўзгаранне ў шасціпавярховым жылым доме. Адбылося частковае разбурэнне будынка. Таксама недалёка загарэўся трохпавярховы будынак.

unian.ue/яс